Цвет спелого крыжовника (Колер сьпелага агрэсту)
Главная » ПСИХОЛОГИЯ » Цвет спелого крыжовника (Колер сьпелага агрэсту)

Цвет спелого крыжовника (Колер сьпелага агрэсту)

Уже больше месяца я работаю в Отделении сестринского ухода Хосписа. В отделение попадают люди с инвалидностью, которые не способны самостоятельно себя обслуживать и не могут долгое время находиться дома одни. Если их родственникам нужно куда-то уехать, отдохнуть или лечь в больницу, они договариваются с Отделением, оплачивают 80% от пенсии человека с инвалидностью и помещают его на 1-2 месяца в больницу. Большинство пациентов больницы — люди пожилого возраста за 60.

С какими диагнозами приходится сталкиваться психологу в отделении? Болезнь Альцгеймера, постинсультные и постинфарктные (имеется в виду инфаркт мозга) состояния, деменции, энцефалопатии, когнитивное снижение, эмоциональные расстройства, слабоумие, рассеянный склероз … Но мне все-таки интересно сначала познакомиться с самим человеком и побеседовать с ним, если это возможно, и только потом уже ознакомиться с его карточкой и с историей болезни. Так я делала в хосписе, когда работала с пациентами с онкологическими заболеваниями, так делаю и здесь.

Хочу познакомить вас с некоторыми временными обитателями больницы. Все они, несмотря на свои тяжелые заболевания и возраст, очень интересные и неординарные люди со своими неповторимыми характерами, привычками, взглядами, темпераментами.

Итак, начнем:

Оля "сдала" Нину "как стеклотару". Нина хотела самостоятельно, без сопровождения и без разрешения, погулять на улице во время тихого часа. Оля следила за ней и рассказала о ее плане медперсоналу. Нину остановили и на улицу не пустили. Нина сильно обиделась на Олю, так как не ожидала от нее такого предательства. Даже не разговаривала с ней целый день, только на следующий день женщины помирились. Оля совсем плохо видит. Я спрашиваю у нее, как она заметила, что Нина решила пойти на улицу. — Я это просто почувствовала, — говорит Оля. — Ну я же правильно поступила? — Правильно? — переспрашивает она.

Нина любит свободу. Ей трудно вербализовать свои мысли. Но иногда она говорит довольно хорошо, шутит. Оля интересуется всеми и всем. Хорошо знает разных артистов и актеров, любит слушать радиоспектакли. У нее феноменальная память. И она тоже любит гулять на улице.

А Нине и сегодня захотелось прогуляться именно в тихий час. — Это же не тюрьма! — говорит она мне. — Хочу на улицу! Я спрашиваю у врача, можно ли нам с Ниной на улицу. — Это же не тюрьма! Конечно можно! — разрешает он. Какое прекрасное единомыслие!

Для Зины вы каждый раз — кто-то новый и незнакомый. Зина очень рада гостям. Она дружелюбно улыбается, декламирует стихи, что-то рассказывает. Но стоит только выйти на минутку из комнаты и потом снова зайти — и Зина вас уже не вспомнит и не узнает. Будет вновь расспрашивать, кто вы, и будет снова декламировать новые стихи. Волонтеры вывозят Зину в коляске на улицу и записывают стихи на диктофон. На улице Зина чувствует себя не очень уютно, хочет поскорее вернуться обратно в комнату. Зина не выносит других пациентов рядом с собой, так как все внимание — и волонтеров, и психолога, должно быть отдано только ей одной. Я тоже записала одно ее стихотворение про молодость на диктофон:

"Молодость — понятие такое: ей совсем не главное года!
Если ты противница покоя — значит ты пока что молода!
И пока ты веришь в то, что можешь одолеть любой крутой подъем —
Значит ты на 10 (20, 30 и т.д.) лет моложе возраста, что в паспорте твоем!"

Зина декламирует его жизнерадостным, мелодичным, молодым голосом. Зине за 80, но она считает, что ей около 60.

Николай, как настоящий мужчина, сразу приступает к делу. Он спрашивает, замужем ли я, есть ли у меня квартира, в каком районе я живу и т.д. Ведь надо же быть заранее подготовленным к любому развитию событий!

Марии недавно исполнилось 94 года. В День рождения к ней пришли волонтеры. Они подарили Марии цветы, подписали открытку, и вместе с другими пациентами пригласили ее на прогулку. Мария совсем чуть-чуть и со вкусом подкрасила губы и щечки, которые и без косметики у нее достаточно яркие, одела нарядную одежду. Ее лицо и серо-голубые глаза светились радостью и благодарностью. Ее 94 день рождения получился очень ярким, добрым и запоминающимся.

Сергей не любит компании. В больничном дворе он любит посидеть на лавочке в одиночестве, или побеседовать один на один с психологом или с медсестрами. Сначала, когда он поступил в больницу, его вывозили на улицу в коляске, но вскоре он взял костыли и начал ходить по больничному двору самостоятельно. Ходит вокруг больницы и поет песни — народные и романсы. Одной бабушке даже показалось, что теплыми летними вечерами кто-то поет под гитару серенады под ее окном. Наверняка это был Сергей — но без гитары, а только со своим сильным, красивым, бархатным голосом, который не стареет с годами.

А Олю на днях выписали, и без нее в больнице стало немного грустно …

Инне чуть больше 50. У неё очень красивые зеленые глаза. Инна говорит, что одна ее знакомая определила их цвет как цвет спелого крыжовника. Они действительно такие. И улыбка у Инны красивая. Она всегда присутствует на ее симпатичном лице. Инна любит пошутить, послушать и рассказать что-то интересное. У нее всегда хорошее настроение, несмотря на то, что Инна уже много лет полностью парализована из-за рассеянного склероза. Инна глубоко верующий человек. Наверное, именно вера дает Инне столько сил и мужества.

Инина соседка по комнате бабушка Тамара тоже верующая. Только вот она никак не может решить, кому ей лучше исповедаться — батюшке или ксендзу. Бабушка мечтает о том времени, когда христиане наконец объединятся. С Тамарой очень приятно беседовать. Она спокойная, рассудительная, мудрая. Рядом с ней чувствуешь себя очень уютно, наполняешься светом и равновесием.

Вот такие пациенты находятся в Отделении сестринского ухода. Я рассказала о восьмерых из них. А всего их 61. В отделении работает один врач и два психолога.

Как-то я посещала на дому женщину с болезнью Альцгеймера. Родственники решили пригласить к ней психолога и посмотреть, что будет происходить. Женщина все время лежала в постели и уже почти не разговаривала. Но, увидев психолога, она оживилась, начала дружелюбно улыбаться и рассказывать о разных вещах. Конечно же, она видела вокруг себя то, что никто из присутствующих не мог видеть, и рассказывала истории, в которые невозможно (ну или … довольно трудно) было поверить. Но настроение у женщины было хорошее. Мы беседовали с ней один на один и в присутствии родственников, и все остались довольны.

Каждый человек призван к определенной работе. Если он стремится выполнять ее добросовестно — она приносит плоды тем, для кого он ее делает, и ему самому, потому что Сам Господь Бог помогает ему.

***
Ужо больш за месяц я працую ў Адзьдзяленьні сястрынскага догляду Хоспісу. У адзьдзяленьне патрапляюць людзі зь інваліднасьцю, якія ня здольныя самастойна сябе абслугоўваць і ня могуць доўгі час знаходзіцца дома адны. Калі іхным сваякам трэба кудысьці зьехаць, адпачыць або легчы ў бальніцу, яны дамаўляюцца з Адзяленьнем, аплочваюць 80% ад пэнсіі чалавека зь інваліднасьцю і памяшчаюць яго на 1-2 месяцы ў бальніцу. Большасьць пацыентаў бальніцы — людзі сталага веку за 60.

Зь якімі дыягназамі даводзіцца сутыкацца псыхолягу ў адзьдзяленьні? Хвароба Альцгеймера, постінсультныя і постінфарктныя (маецца на ўвазе інфаркт мозгу) станы, дэменцыі, энцэфалапатыі, кагнітыўнае зьніжэньне, эмацыянальныя расстройствы, слабаразумовасьць, расьсеяны склероз … Але мне ўсё ж такі цікава спачатку пазнаёміцца з самім чалавекам ды паразмаўляць зь ім, калі гэта магчыма, і толькі потым ужо азнаёміцца зь ягонай карткай і зь гісторыяй хваробы. Так я рабіла ў Хоспісу, калі працавала з пацыентамі з анкалягічнымі захворваньнямі, так раблю і тут.

Хачу пазнаёміць вас зь некаторымі часовымі насельнікамі бальніцы. Усе яны, ня гледзячы на свае цяжкія захворваньні і ўзрост, вельмі цікавыя і неардынарныя людзі са сваімі адметнымі характарамі, звычкамі, поглядамі, тэмпераментамі. 

Ітак, пачнем:

Воля “здала” Ніну “як шклотару”. Ніна хацела самастойна, без суправаджэньня і без дазволу, пагуляць на вуліцы ў ціхі час. Воля сачыла за ёй і распавяла пра ейны плян мэдпэрсаналу. Ніну спынілі і на вуліцу не пусьцілі. Ніна моцна пакрыўдзілася на Волю, бо не чакала ад яе такой здрады. Нават не размаўляла зь ёй цэлы дзень, толькі на наступны дзень жанчыны памірыліся. Воля зусім дрэнна бачыць. Я пытаюся ў яе, як яна заўважыла, што Ніна вырашыла пайсьці на вуліцу. — Я гэта проста адчула, — кажа Воля. — Ну я ж правільна паступіла? — Правільна? — перапытвае яна.

Ніна любіць свабоду. Ёй цяжка вербалізаваць свае думкі. Але часам яна размаўляе даволі добра, жартуе. Воля цікавіцца ўсім і ўсімі. Добра ведае розных артыстаў і актораў, любіць слухаць радыёспэктаклі. У яе фэнамэнальная памяць. І яна таксама любіць гуляць на вуліцы.

А Ніне і сёньня захацелася прагуляцца менавіта ў ціхі час. — Гэта ж не турма! — кажа яна мне. — Хачу на вуліцу! Я пытаюся ва ўрача, ці можна нам зь Нінай на вуліцу. — Гэта ж не турма! Канечне можна! — дазваляе ён. Якое файнае адзінадумства!

Для Зіны вы кожны раз — хтосьці новы і незнаёмы. Зіна вельмі рада гасьцям. Яна прыязна ўсьміхаецца, дэклямуе напамяць вершы, штосьці распавядае. Але варта толькі выйсьці на хвілінку з пакою і потым зноў зайсьці — і Зіна вас ужо ня ўспомніць і не пазнае. Будзе ізноў распытваць, хто вы, і будзе зноў дэклямаваць новыя вершы. Валанцёры вывозяць Зіну ў вазку на вуліцу і запісваюць вершы на дыктафон. На вуліцы Зіна пачуваецца ня надта ўтульна, хоча хутчэй вярнуцца назад у пакой. Зіна не выносіць іншых пацыентаў побач з сабой, бо ўся ўвага — і валанцёраў, і псыхоляга, мусіць быць аддадзена толькі ёй адной. Я таксама запісала адзін ейны верш пра маладосьць на дыктафон:        

"Молодость — понятие такое: ей совсем не главное года!
Если ты противница покоя — значит ты пока что молода!
И пока ты веришь в то, что можешь одолеть любой крутой подъём —
Значит ты на 10 (20, 30 і г.д.) лет моложе возраста, что в паспорте твоём!"

Зіна дэклямуе яго жыцьцярадасным, мэлядычным, маладым голасам. Зіне за 80, але яна лічыць, што ёй каля 60. 

Мікалай, як сапраўдны мужчына, адразу прыступае да справы. Ён пытаецца, ці замужам я, ці ёсьць у мяне кватэра, у якім раёне я жыву і г.д. Бо трэба ж быць загадзя падрыхтаваным да любога разьвіцьця падзеяў!

Марыі нядаўна споўнілася 94 гады. У Дзень народзінаў да яе завіталі валанцёры. Яны падарылі Марыі кветкі, падпісалі паштоўку, і разам зь іншымі пацыентамі запрасілі яе на шпацыр. Марыя зусім крышачку і вельмі густоўна падфарбавала вусны і шчочкі, якія і без касмэтыкі ў яе дастаткова яркія, апранула сьвяточнае адзеньне. Яе твар і блакітна-шэрыя вочы сьвяціліся радасьцю і ўдзячнасьцю. Ейны 94 дзень народзінаў атрымаўся вельмі яркім, добрым і запамінальным.

Сяргей ня надта любіць кампаніі. У бальнічным двары ён любіць пасядзець на лавачцы ў адзіноце, або паразмаўляць сам на сам з псыхолягам ці з мэдсёстрамі. Спачатку, калі ён паступіў у бальніцу, яго вывозілі на вуліцу ў вазку, але неўзабаве ён узяў мыліцы і пачаў шпацыраваць па бальнічным двары самастойна. Шпацыруе вакол бальніцы ды сьпявае песьні — народныя і рамансы.  Адной бабулі нават падалося, што цёплымі летнімі вечарамі хтосьці сьпявае пад гітару сэрэнады пад ейным вакном. Напэўна ж гэта быў Сяргей — але безь гітары, а толькі са сваім моцным, прыгожым, аксамітным голасам, які не старэе з гадамі.

А Волю на днях выпісалі, і безь яе ў бальніцы стала крыху сумна …

Іне крыху больш за 50. У яе вельмі прыгожыя зялёныя вочы. Іна кажа, што адна яе знаёмая вызначыла іхні колер як колер сьпелага агрэсту. Яны сапраўды такія. І ўсьмешка ў Іны прыгожая. Яна заўсёды прысутнічае на ейным сімпатычным твары. Іна любіць пажартаваць, паслухаць і распавесьці штосьці цікавае. У яе заўсёды добры настрой, ня гледзячы на тое, што Іна ўжо шмат гадоў цалкам паралізаваная з-за рассеянага склерозу. Іна глыбока веруючы чалавек. Напэўна, менавіта вера надае Іне столькі сілаў і мужнасьці.

Ініна суседка па пакою бабуля Тамара таксама веруючая. Толькі вось яна ніяк ня можа вырашыць, каму ёй лепей паспавядацца — бацюшку або ксяндзу. Бабуля марыць аб тым часе, калі хрысьціяне нарэшце аб’яднаюцца. З Тамарай вельмі прыемна размаўляць. Яна спакойная, разважлівая, мудрая. Побач зь ёй пачуваесься вельмі ўтульна, напаўняесься сьвятлом і раўнавагай. 

Вось такія насельнікі ў Адзьдзяленьні сястрынскага догляду. Я распавяла пра васьмярых зь іх. А ўсяго іх 61. У адзьдзяленьні працуе адзін урач і два псыхолягі.

Неяк я наведвала на даму жанчыну з хваробай Альцгеймера. Сваякі вырашылі запрасіць да яе псыхоляга і паглядзець, што будзе адбывацца. Жанчына ўвесь час ляжала ў ложку і ўжо амаль што не размаўляла. Але, убачыўшы псыхоляга, яна ажывілася, пачала прыязна ўсьміхацца і распавядаць пра розныя рэчы. Канечне ж, яна бачыла вакол сябе тое, што ніхто з прысутных ня мог бачыць, і распавядала гісторыі, у якія немагчыма (ну ці … даволі цяжка) было паверыць. Але настрой у жанчыны быў добры. Мы размаўлялі зь ёй сам на сам і ў прысутнасьці сваякоў, і ўсе засталіся задаволенымі.

Кожны чалавек пакліканы да пэўнай справы. Калі ён імкнецца рабіць яе сумленна — яна прыносіць плён тым, для каго ён яе робіць, дый яму самому, бо Сам Пан Бог дапамагае яму.

Источник

Оставить комментарий